У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе.
Раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст”. Тэкст тыдня часопіса “Дзеяслоў” – фрагмент новага рамана Андрэя Федарэнкі – даступны на сайце выдання.
Маша Шмель піша пра звычайна-незвычайную сустрэчу трох сябровак — у пышных варшаўскіх дэкарацыях, на тле мінскіх пратэстаў і мігранцкіх праблем.
Урывак з паэмы “Рэспубліка глухіх” Іллі Камінскага ў перакладзе Юлі Цімафеевай і Вальжыны Морт на “Таўбіне”. Неўзабаве будзе й кніга.
Вершы Дэвіда Герберта Лоўрэнса ў перакладзе Андрэя Вылінскага. Публікацыя часопіса “Таўбін”.
Анатоль Трафімчык. «Нам тут радасці няма»: турма і творчасць Якуба Коласа ў “Літаратурнай Беларусі”.