Да 29 верасня можна перадзамовіць кнігу для дзяцей “Ашуканкі”. Вясёлыя ашуканскія гісторыі для дзяцей усіх узростаў напісала Яна Вольская, а праілюстраваў іх Лявон Вольскі. Дызайнерам кнігі выступіў Анатоль Лазар.
Дэбютную кнігу Яны Вольскай са зніжкай можна заказаць тут.
“Чытайце “ашуканкі” таемна ад бацькоў ці чытайце з бацькамі, пераказвайце сябрам шэптам ці гучна, верце напісанаму альбо не верце, пакуль не праверыце”, – раяць аўтары кнігі.
Кніга ў цвёрдай вокладцы мае выйсці да канца верасня.