- Карыцкі Міхал (4.9.1714 – 10.3.1781(?)). Паэт, грамадскі дзеяч і асветнік. Памёр у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Касевіч Анатоль. Пахаваны ў в. Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
- Каско Алесь Канстанцінавіч (10.12.1951 – 26.11.2017). Паэт. Сябра СП з 1984 г. Памёр у Жабінцы, пахаваны на могілках каля в. Федзькавічы, Жабінкаўскага раёна, Брэсцкай вобласці.
- Каспяровіч Мікалай Іванавіч (22.5.1900 – 26.12.1937). Крытык, літаратуразнаўца, лінгвіст. Расстраляны органамі НКУС у Новасібірску, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Каханоўскі Генадзь Аляксандравіч (8.1.1936 – 15.1.1994). Літаратуразнаўца, краязнаўца, эсэіст. Сябра СП з 1986 г. Пахаваны на могілках в. Насілава, Маладзечанскага раёна, Мінскай вобласці.
- Кахно Ігар Паўлавіч (30.7.1930 – 19.4.1988). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны на могілках в. Міханавічы, Мінскага раёна, Мінскай вобласці.
- Кацовіч Лазар Абрамавіч (5.10.1903 – 13.8.1953). Празаік, сцэнарыст. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Кацюшэнка Міхась Пятровіч (1.3.1947 – 13.4.2016). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1981 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Каштанаў (сапр. Эпштэйн) Арнольд Львовіч (21.12.1938 – 2015). Сябра СП з 1975 г. У 1991 г. выехаў у эміграцыю, памёр і пахаваны ў г. Нетанія, Ізраіль.
- Кейзараў (сапр. Кейзераў) Аляксей Сцяпанавіч (4.10.1928 – 22.11.1994). Празаік, нарысіст. Сябра СП з 1982 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. П-1, 122/7/34.
- Кіпель Вітаўт Яўхімавіч (30.5.1927 – 3.12.2022). Мемуарыст, гісторык, бібліёграф, грамадскі дзеяч. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, Нью-Джэрзі, ЗША.
- Кіпель Зора Лявонаўна (1.7.1927 – 14.4.2003). Літаратуразнаўца, бібліёграф. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, Нью-Джэрзі, ЗША.
- Кіпель Яўхім Яўсеевіч (25.12.1895 – 27.7.1969). Публіцыст, мемуарыст, палітык. Пахаваны на беларускіх могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, Нью-Джэрзі, ЗША.
- Кіркор Адам Ганоры (21.1.1818(?) – 23.11.1886). Этнограф, публіцыст, гісторык, выдавец, літаратуразнаўца. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве, Польшча.
- Кірэенка Кастусь Ціханавіч (12.12.1918 – 15.9.1988). Паэт. Сябра СП з 1943 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Кірэйчык Іван Аляксандравіч (19.3.1935 – 16.2.1996). Паэт, празаік, нарысіст. Сябра СП з 1991 г. Пахаваны ў Гомелі.
- Кісель Апанас (? – ?). Пісьменнік ХІХ ст., аўтар “Бяседы старога вольніка”. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Кіслік Навум Зіноўевіч (26.9.1925 – 27.12.1998). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Кісялёў Генадзь Васілевіч (19.3.1931 – 14.11.2008). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
- Клаз Ілья Сямёнавіч (17.3.1922 – 22.12.1980). Празаік. Сябра СП з 1957 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Клімковіч Міхась Мікалаевіч (20.11.1899 – 5.11.1954). Празаік, драматург, паэт. Сябра СП з 1932 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Клімковіч Святлана Міхайлаўна (26.8.1935 – 27.1.2001). Празаік, драматург, тэатральны крытык. Сябра СП з 1986 г. Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска.
- Клімовіч Адольф Юстынавіч (20.4.1900 – 24.11.1970). Публіцыст, выдавец, палітык. Пахаваны ў в. Клюшчаны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
- Клімуць Яраслаў Іванавіч (10.2.1940 – 19.6.2022). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны ў Магілёве.
- Клішэвіч Уладзімір Сідаравіч (12.3.1914 – 14.11.1978). Паэт. Пахаваны ў Лос-Анджэлесе, ЗША.
- Клышка Анатоль Канстанцінавіч (16.4.1935 – 14.4.2021). Празаік, крытык, перакладчык. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны на могілках “Мошчанае” (“Мощёное”) пад Фаніпалем, Мінская вобласць.
- Кляўко Генадзь Якаўлевіч (1.5.1932 – 21.8.1979). Паэт. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Кляшторная Тадзіяна Тодараўна (5.1.1932 – 2.3.2011). Дзіцячая пісьменніца, дачка Тодара Кляшторнага. Пахаваная ў Віцебску.
- Кляшторны Тодар Тодаравіч (11.3.1903 – 29.10.1937). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Кміта-Чарнабыльскі Філон Сямёнавіч (каля 1530 – 29.11.1587). Аўтар эпісталярных літаратурных твораў на старабеларускай мове. Дата смерці і месца пахавання невядомае.
- Кобец Рыгор Якаўлевіч (24.7.1898 -9.9.1990). Драматург, празаік. Сябра СП з 1935 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Кобец-Філімонава Алена Рыгораўна (13.10.1932 – 15.6.2013). Празаік. Сябра СП з 1965 г. Памерла ў РФ.
- Козел Іван Васілевіч (21.5.1928 – 30.1.1970). Драматург. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 5/1, рад 11, уч. 12).
- Колас Георгій Данілавіч (26.2.1929 – 19.12.1994). Крытык, літаратуразнаўца, драматург. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч) (3.11.1882 – 13.7.1956). Паэт, празаік, перакладчык, навукоўца. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Конан Уладзімір Міхайлавіч (23.4.1934 – 6.6.2011). Крытык, літаратуразнаўца, філосаф. Сябра СП з 1982 г. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску. (Паўночныя могілкі – 1).
- Корбан Уладзімір Іванавіч (25.8.1910 – 30.11.1971). Паэт, сатырык, празаік. Сябра СП з 1948 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Корзун Мікалай Паўлавіч (1.5.1934 – 22.2.1995). Празаік. Сябра СП з 1981 г. Памёр і пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Коршак Аляксей Ігнатавіч (22.2.1920 – 27.2.1945). Паэт. Загінуў у баі ва Усходняй Прусіі непадалёк ад мястэчка Ласлейндорф. Месца пахавання невядомае.
- Коршунаў Аляксандр Фаміч (4.3.1924 – 12.7.1991). Літаратуразнаўца. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Косаў Сільвестр (? – 23.4.1657). Праваслаўны пісьменнік-палеміст эпохі барока. Памёр і пахаваны ў Кіеве, Украіна.
- Косіч Марыя Мікалаеўна (1850 – 10.4.1911). Этнограф, пісьменніца, перакладчыца. Жыла ў в. Расуха, Унечскі раён, Бранскай вобласці, РФ. Пахаваная ў Разрытаўскім манастыры за 6 км ад в. Расухі (цяпер манастыр разбураны).
- Коўтун Валянціна Міхайлаўна (6.4.1946 – 30.4.2011). Паэтка, празаік, крытык. Сябра СП з 1975 г. Пахаваная на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Кохан Яўхім Іванавіч (3.2.1912 – 1993). Паэт-маладняковец. З 1977 г. жыў у г. Багародзіцк, Тульскай вобласці, РФ. Памёр і пахаваны там жа.
- Крамко Яўген Ігнатавіч (17.9.1920 – 9.8.1999). Празаік, публіцыст. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Крапачоў А.М. (? – ?) Празаік. Сябра СП з 1934 г. Жыў у Гомелі. Рэпрэсаваны (?). Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (5.3.1896 – 7.1.1991) Паэт, драматург, навукоўца. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Краўцоў Макар (сапр. Косцевіч Макар Мацвеевіч) (чэрвень 1890 – 1939(?)). Паэт, перакладчык, крытык. У канцы 1939 г. арыштаваны ў Вільні і вывезены ў Беласток, дзе, верагодна, быў закатаваны ў турме. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Краўчанка Усевалад Ігнатавіч (14.10.1915 – 27.8.1961). Празаік, драматург, перакладчык. Сябра СП з 1940 г. Загінуў у замежнай паездцы ў Еўропу. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Кругавых Мікалай Пятровіч (12.5.1926 – 10.2.1994). Празаік. Сябра СП з 1964 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Крукоўскі Уладзімір Якаўлевіч (6.3.1937 – 3.4.2022). Публіцыст, мастак-плакатыст. Сябра СБП. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Круль Міхаіл Аляксандравіч (17.12.1943 – верасень 2013 г.). Сябра СП з 1989 г. Празаік, публіцыст. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Крупенька Яўген Міхайлавіч (20.8.1936 – 4.2.1990). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1980 г. Пахаваны на могілках в. Саськаўка, Шклоўскага раёна, Магілёўскай вобласці.
- Крушына Рыгор (сапр. Казак Рыгор) (3.12.1908 – 27.3.1979). Паэт, крытык. Пахаваны на беларускіх могілках пры царкве св. Еўфрасінні ў Саўс-Рывэр, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
- Крываль Сцяпан Антонавіч (1.7.1935 – 5.9.1996). Празаік. Сябра СП з 1993 г. Пахаваны ў Маларыце Брэсцкай вобласці (?).
- Крывец Сяргей Міхайлавіч (1909 – 28.4.1945). Паэт. Паранены падчас штурму Гдыні, памёр у шпіталі, пахаваны каля Гдыні, Польшча (?).
- Крэўза-Ржавускі Лявон (2-я пал. 16 ст. – 1638). Уніяцкі багаслоў і пісьменнік-палеміст. Памёр у Смаленску.
- Кудзінаў Уладзімір Георгіевіч (27.5.1935 – 21.8.1993). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1969 г. Пахаваны на могілках в. Асака Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
- Кудравец Анатоль Паўлавіч (1.1.1936 – 8.5.2014). Празаік. Сябра СП з 1969 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Кудраўцаў Іван Фёдаравіч (28.6.1922 – 23.5.2004). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1950 г. Памёр і пахаваны ў Мінску.
- Кузьмічоў Анатоль Пятровіч (20.5.1923 – 12.6.2011). Празаік, драматург. Сябра СП з 1952 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Кузьмянкоў Уладзімір Іванавіч (27.6.1936 – 29.1.2002). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1974 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч (24.12.1913 – 9.4.1986). Празаік. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Куліковіч (Шчаглоў) Мікола Мікалаевіч (4.4.1893 – 31.3.1969). Кампазітар, публіцыст, музыказнаўца, мемуарыст. Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе, прыгарадзе Чыкага, ЗША.
- Кульбак Мойшэ Саламонавіч (25.3.1896 – 29.10.1937). Паэт, празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Куляшова Валянціна Аркадзеўна (27.1.1936 – 14.10.2018). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1989 г. Памерла і пахаваная ў Мінску (?).
- Куляшоў Аркадзь Аляксандравіч (6.2.1914 – 4.2.1978) Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1934 (?). Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Куляшоў Фёдар Іванавіч (18.6.1913 – 29.12.1993). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1955 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Куніцкі Змітрок (8.11.1929 – 30.9.2013). Паэт. Сябра СП. Пахаваны ў Полацку.
- Куніцкі Сымон Фаміч (28.2.1902 – 14.10.1940). Крытык. Сябра СП з 1934 (?). Памёр у ГУЛАГу, на Калыме, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч) (7.7.1882 – 28.6.1942). Паэт, драматург, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Загінуў у Маскве, РФ. Перапахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Купрэеў Мікола Сымонавіч (25.5.1937 – 19.9.2004). Паэт, празаік. Пахаваны на могілках в. Міхнавічы, прыгарад Івацэвічаў, Брэсцкай вобласці.
- Купцэвіч Фелікс Піліпавіч (21.10.1900 – 31.3.1938). Крытык, літаратуразнаўца, празаік, паэт. Вязень ГУЛАГу. Расстраляны органамі НКУС у лагеры ў Мінусінску, Краснаярскі край, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Курбека Іван Сцяпанавіч (10.11.1934 – 1.4.2009). Паэт, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1994 г. Пахаваны на могілках в. Серабрышча, Баранавіцкага раёну, Брэсцкай вобласці.
- Курдзін Дзмітрый Іванавіч (13.10.1899 – 12.12.1937). Драматург, паэт. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Віцебску. Месца пахавання невядомае.
- Курто Яўген Іванавіч (7.7.1924 – 3.8.1993). Празаік. Сябра СП з 1962 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Курылёва Святлана Леанідаўна (25.4.1928 – 18.11.2011 г.). Празаік. Сябра СП з 1980 г. Пахаваная ў г.п. Камянец, Брэсцкай вобласці.
- Кусянкоў Мікола Сяргеевіч (11.2.1935 – 22.6.2004). Паэт, празаік. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” каля Мінска.
- Кухараў Сцяпан Іванавіч (31.7.1919 – 14.6.2011). Празаік, нарысіст. Сябра СП з 1972 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Кучар Айзік Евелевіч (27.6.1910 – 9.4.1996). Крытык, драматург. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Лагвіновіч Іван Піліпавіч (16.1.1940 – 29.3.2011). Паэт. Сябра СБП. Пахаваны на могілках в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
- Лазарук Міхась Арсеньевіч (5.7.1926 – 14.11.2000). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1972 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Лапо Дзмітрый Еўдакімавіч (10.1861 – 2.1936). Пісьменнік ХІХ ст. Пахаваны на Траецкіх могілках Краснаярска.
- Ларчанка Міхась Рыгоравіч (14.11.1907 – 31.7.1981). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Ласкоў Іван Антонавіч (19.6.1941 – 29.6.1994). Пісьменнік, паэт. Пахаваны ў Якуцку на прывілеяваных «Чыраеўскіх могілках» (невялікі кавалак могілак па Маганскаму тракту).
- Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч (8.11.1883 – 23.1.1938). Паэт, празаік, крытык, навукоўца і дзяржаўны дзеяч. Расстраляны органамі НКУС у Саратаве, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Лебяда Тодар (сапр. Шырокаў Пётр Фёдаравіч) (6.1.1914 – пачатак 1970 г.). Паэт, драматург. Вязень ГУЛАГу. Пахаваны ў пасёлку Воршава Пуцяцінскага раёну Разанскай вобласьці, РФ.
- Левановіч (сапр. Лявонаў) Леанід Кірэевіч (14.9.1938 – 14.6.2021). Празаік. Сябра СП з 1975 г. Пахаваны ў в. Пятрылава, Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
- Левановіч Павел Антонавіч (3.11.1914 – 20.12.1943). Празаік. Пахаваны ў в. Старынка Горацкага раёна Магілёўскай вобл.
- Легатовіч Ігнат Сымонавіч (10.8.1796 – 10.10.1867). Паэт, педагог. Памёр у Мінску. Месца пахавання невядомае (?).
- Лейка Кандрат Тодаравіч (17.9.1860 – 6.9.1921). Пахаваны ў г. Здалбуніў Ровенскай вобласці, Украіна.
- Ленсу Алена Якаўлеўна (1.5.1914 – 2005). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч (23.10.1924 – 12.10.2014). Мовазнаўца, лексікограф, літаратуразнаўца. Пахаваны на гродзенскіх могілках у Аульсе, сектар 1Б.
- Летка Іван Антонавіч (14.6.1935 – 1999). Паэт. Памёр у Маскве. Месца пахавання невядомае.
- Леўчык Гальяш (сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч) (7.8.1880 – 1944). Паэт, перакладчык. Памёр у Варшаве, дакладная дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Лёсік Язэп Юр’евіч (18.11.1883 – 1.4.1940). Празаік, публіцыст, навукоўца, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Расстраляны органамі НКУС у Саратаве, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Ліманоўскі Янка Міхайлавіч (9.9.1896 – 3.5.1989). Празаік, крытык. Пахаваны ў Рычтан-Парку, штат Ілінойс, ЗША.
- Ліпай Алесь Іосіфавіч (9.4.1966 – 23.8.2018). Паэт, журналіст, грамадскі дзеяч. Сябра СБП. Пахаваны на могілках г.п. Рудзенск, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
- Ліпнёвы Алесь (сапр. Ашаровіч Абрам Іосіфавіч) (1909 – 31.3.1933). Празаік, нарысіст. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Ліс Арсень Сяргеевіч (4.2.1934 – 28.5.2018). Крытык, літаратуразнаўца, мастацтвазнаўца. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны ў пас. Залессе, Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
- Лісіцын Пётр Сцяпанавіч (9.3.1927 – 2016). Празаік. Сябра СП з 1981 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Лісіцын Уладзімір Сяргеевіч (13.4.1944 – 12.7.1973). Паэт. Пахаваны ў г. Джанкой, Крым, Украіна.
- Ліхадзіеўскі Сцяпан Іванавіч (9.5.1911 – 13.2.1979). Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Пахаваны ў г. Ташкент, Узбекістан.
- Лобан Мікола Паўлавіч (27.10.1911 – 28.12.1984). Празаік. Сябра СП з 1950 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Лобік Лявон Сцяпанавіч (1871 – 3.1918). Пісьменнік-нашанівец. Памёр і пахаваны ў Капылі Мінскай вобласці.
- Лойка Алег Антонавіч (1.5.1931 – 19.11.2008). Паэт, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны ў Слоніме, Гродзенскай вобласці.