- Лось Еўдакія Якаўлеўна (1.3.1929 – 3.7.1977). Паэтка. Сябра СП з 1957 г. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Лужанін Максім (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч) (2.11.1909 – 13.10.2001). Пахаваны ў в. Паперня пад Мінскам.
- Лукша Валянцін Антонавіч (16.11.1937 – 15.9.2012). Паэт, драматург. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Лук’янаў Мікола Піліпавіч (20.7.1924 – 11.4.2004). Празаік. Сябра СП з 1990 г. Пахаваны ў Магілёве (?).
- Лупсякоў Мікола Радзівонавіч (4.3.1919 – 12.2.1972). Празаік. Сябра СП з 1944 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 6/1, рад 8, уч. 59).
- Луфераў Мікола Пятровіч (7.1.1929 – 28.10.1994). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1971 г. Памёр і пахаваны ў Магілёве.
- Луцкевіч Антон Іванавіч (29.1.1884 – 23.3.1942). Крытык, навукоўца, дзяржаўны дзеяч. Памёр у ГУЛАГу, быў пахаваны на спецсектары камунальных могілак Аткарска, Саратаўская вобл., РФ. На старых могілках Роса ў Вільні ўсталяваны сімвалічны помнік-кенатаф братам Луцкевічам.
- Луцкевіч Іван Іванавіч (9.6.1881 – 20.8.1919). Празаік, дзяржаўны дзеяч. Пахаваны на Новых могілках г. Закапанэ, Польшча. Магіла знойдзеная Алегам Латышонкам у 1991 г., аднак у 1963 г. яна была прыбраная з рэестра, таму на месцы магілы было новае пахаванне. Зямля з таго месца была ўзятая для захавання на могілках Роса ў Вільні, дзе ўсталяваны сімвалічны помнік-кенатаф братам Луцкевічам.
- Лучына Янка (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч) (6.7.1851 – 28.7.1897). Паэт, перакладчык. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
- Лынькоў Міхась Ціханавіч (30.11.1899 – 21.9.1975). Празаік, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Лынькоў Рыгор Ціханавіч (1909 – 1941). Празаік, паэт. Прапаў без вестак у чэрвені 1941 г. у пачатку ваенных дзеянняў у Беларусі. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Люгоўскі Браніслаў (1908 – пасля 1940 г.). Паэт-маладняковец. Пасля 1940 г. не друкаваўся, лёс невядомы. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Лютава Вера Сяргееўна (10.8.1912 – 25.5.1954). Паэтка, празаік. Сябра СП з 1946 г. Памерла і пахаваная на Вайсковых могілках ў Мінску.
- Лявіцкая-Лёсік Ванда Антонаўна (15.9.1895 – 8.12.1968). Паэтка, празаік, мемуарыстка. Пахаваная на могілках пас. Татарка Стаўрапольскага краю, РФ.
- Лявонны Юрка (сапр. Юркевіч Леанід Мікалаевіч) (29.7.1908 – 29.10.1937). Паэт. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Лягчылаў Аляксандр Кузьміч (30.6.1946 – 21.9.2005). Паэт. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Ляжневіч Алесь Францавіч (1890 – 1937). Драматург. Арыштаваны ў высылцы ў Яраслаўскай вобласці, РФ. Расстраляны. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Ляльчук Сямён Абрамавіч (25.9.1918 – пасля ліпеня 1941 г.). Паэт, пісаў на ідыш. Знік без вестак падчас службы ў Прыбалтыйскай ваеннай акрузе (Рыга) у час ваенных дзеянняў у ліпені 1941 г. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Ляпёшкін Уладзімір Ігнатавіч (8.2.1928 – 5.2.1994). Паэт. Памёр і пахаваны ў Мінску (?). (Быў дырэктарам выдавецтва “Народная асвета”).
- Ляпіч Раман Фёдаравіч (1.7.1906 – 9.1.1977). Крытык, перакладчык. Вязень ГУЛАГу. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 6/1, рад 1, уч. 128).
- Ляскоўскі Юльян (1826 – пасля 1888). Польска-беларускі пісьменнік ХІХ ст. Пасля 1888 г. біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Ляўданскі Уладзімір Аляксандравіч (7.2.1911 – 18.9.1973). Празаік. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Ляшонак Тамаш Васільевіч (5.9.1935 – 2004). Паэт. Сябра СП. Пахаваны ў г. Глыбокае на могілках “Харашкі”.
- Ляцкі Яўген Аляксандравіч (15.3.1868 – 7.7.1942). Крытык, літаратуразнаўца. Пахаваны на Альшанскіх могілках Прагі, Чэхія.
- Маеўская Ніна Васілеўна (4.12.1938 – 19.3.2011). Празаік. Сябра СП з 1983 г. Пахаваная на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Мазуркевіч Язэп Ігнатавіч (19.11.1887 – 4.11.1937). Празаік, крытык, краязнаўца. 15.9.1937 арыштаваны. Расстраляны органамі НКУС у Віцебску. Месца пахавання невядомае.
- Мазько Эдуард (псеўд. Едрусь Мазько, Эдзік Мазько) (29.8.1970 – 20.6.2011). Паэт, гісторык, літаратуразнаўца. Пахаваны на могілках в. Масты Правыя, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць.
- Майсеенка Анатоль Фядосавіч (1.9.1940 – 2009). Літаратуразнаўца. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Майсейчык Аляксей Антонавіч (4.10.1936 – 12.5.2002). Літаратуразнаўца. Пахаваны на гарадскіх могілках “Плоска” г. Брэста.
- Майхровіч Альфрэд Сцяпанавіч (2.6.1937 – 11.3.2004). Філосаф, даследчык эстэтыкі літаратуры. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Майхровіч Сцяпан Казіміравіч (21.6.1908 – 2.7.1981). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Макаёнак Андрэй Ягоравіч (12.11.1920 – 16.11.1982). Драматург. Сябра СП з 1949 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Макаль Пятрусь Міхайлавіч (25.8.1932 – 31.8.1996). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1953 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Макарэвіч Алесь Антонавіч (30.8.1918 – 30.12.1967). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны на Машэкаўскіх могілках Магілёва.
- Макарэвіч Васіль Сцяпанавіч (15.7.1939 – 15.5.2017). Паэт. Сябра СП з 1976 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Макарэвіч Пётр Рыгоравіч (15.4.1938 – 12.12.2014). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 2007 г. Памёр у Лідзе Гродзенскай вобласці, пахаваны там жа (?).
- Малажай Галіна Мікалаеўна (15.3.1938 – 14.5.2005). Літаратуразнаўца, лінгвістка. Памерла і пахаваная ў Брэсце (?).
- Маланка Янка (сапр. Маразовіч Іван) (1895 – 1937). Заходнебеларускі паэт, мастак, гумарыст. Памёр і пахаваны ў мястэчку Яшунай (Яшуны), Салечніцкі раён, Віленскі павет, Літва.
- Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч) (8.2.1951 – 15.4.2021). Пісьменнік-сатырык. Сябра СП з 1994 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Мальдзіс Адам Восіпавіч (7.8.1932 – 3.1.2022). Літаратуразнаўца, празаік, публіцыст. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны на могілках в. Задворнікі, Астравецкага раёну, Гродзенскай вобласці.
- Мальцінскі Хаім Ізраілевіч (7.8.1910 – 8.2.1986). Паэт, празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г. (выключаны з СП ў 1974 г.). Памёр і пахаваны ў Ор-Егудзе, каля Тэль-Авіву, Ізраіль.
- Мальчэўская Яўгенія (па мужу Крыжаноўская Яўгенія Еўдакімаўна) (25.8.1949 – 18.1.2008). Паэтка. Сябра СП з 1990 г. Пахаваная на могілках в. Баронікі Віцебскага р-на.
- Манькоўскі Ігнат Антонавіч (1765 – 11.1.1832). Публіцыст, асветнік. Доўгі час асацыяваўся з аўтарам беларускай “Энэіды навыварат”. Памёр у в. Мазалава, Віцебскага павету. Пахаваны там жа (?).
- Маракоў Валерый Дзмітрыевіч (27.3.1909 – 29.10.1937). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Маракоў Леанід Уладзіміравіч (15.4.1958 – 17.12.2016). Празаік, архівіст, гісторык. Сябра СБП. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска.
- Марахоўскі Ілья (1576 – 1631). Уніяцкі пісьменнік-палеміст, суаўтар Іпація Пацея, епіскап. Памёр і пахаваны ва Уладзіміры-Валынскім, Уладзімірская вобласць, Украіна.
- Марашэўскі Каятан (? – 1811). Драматург, выкладчык Забельскай дамініканскай калегіі (в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна, Віцебскай вобласці). На момант сваёй смерці быў прыёрам дамініканскага кляштара ў Шумску (цяперашні пасёлак Шумскас, Літва). Імаверна, быў пахаваны пры мясцовым касцёле.
- Мардвілка Аркадзь Пятровіч (24.8.1905 – 27.10.1986). Празаік, крытык, перакладчык. Пахаваны ў Ташкенце, Узбекістан, на Дамбрабадскіх могілках №2.
- Маркава Наля (Анастасія Паўлаўна, у замужастве Хмара). (25.12.1906 – 1994). Паэтка. Пахаваная ў Санкт-Пецярбургу (?).
- Маркевіч Іван Мікалаевіч (15.6.1936 – 14.9.1981). Паэт. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Марозік Мікалай Фёдаравіч (1852 – пасля 1913). Паэт-самавук. Жыў на Наваградчыне. Пасля 1913 г. лёс невядомы. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Мартынава Эльвіра Міхайлаўна (12.2.1923 – ?). Літаратуразнаўца. Памерла і пахаваная ў Мінску (?).
- Марук Уладзімір Антонавіч (6.1.1954 – 23.1.2010). Паэт. Сябра СП з 1984 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Мархель Уладзімір Іосіфавіч (20.4.1940 – 26.8.2013). Літаратуразнаўца, перакладчык. Сябра СП з 1988 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Марцінкевіч Геранім Францавіч (14.7.1816 – пасля 1864). Паэт, празаік, драматург. Верагодна, памёр у Віцебску неўзабаве пасля 1864 г. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч (10.3.1920 – 22.5.2009). Празаік, паэт. Сябра СП з 1959 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Марціновіч Павел Аркадзевіч (27.6.1954 – 26.4.2017). Паэт. Сябра СП з 1976 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Марцінчык Мікалай Міхайлавіч (16.12.1901 – 23.5.1980). Публіцыст, рэдактар, мемуарыст, палітык, урач. Пахаваны на могілках в. Алекшыцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
- Масарэнка Алесь Герасімавіч (12.4.1938 – 23.9.2019). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1972 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Маскевіч Багуслаў Казімір (1625 – 4.4.1683). Мемуарыст, грамадскі дзеяч. Пахаваны ў дамініканскім касцёле ў Навагрудку.
- Маскевіч Самуіл Іванавіч (каля 1580 – 1642). Мемуарыст, грамадскі дзеяч, бацька Багуслава Маскевіча. Пахаваны на Навагрудчыне, магчыма, у Сэрвачы (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці).
- Маслоўская Вера Ігнатаўна (псеўд. Вера Мурашка) (24.3.1896 – 23.1.1981). Паэтка, грамадская дзяячка. Пахаваная на могілках у Супраслі, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча.
- Матукоўскі Мікалай Ягоравіч (12.9.1929 – 28.9.2001). Драматург. Сябра СП з 1971 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Матэвушаў Васіль Іванавіч (6.3.1915 – 6.3.1974). Паэт. Сябра СП з 1948 г. Пахаваны ў Магілёве на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі.
- Маўзон Аркадзь (сапр. Маўшэнзон Арон Іосіфавіч) (23.9.1918 – 19.8.1977). Драматург. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
- Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч) (10.5.1883 – 3.8.1971). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Махнач Алесь Іванавіч (27.8.1922 – 8.8.2001). Драматург, празаік, публіцыст. Сябра СП з 1957 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Мацяш Ніна Іосіфаўна (20.9.1943 – 2013?). Паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1971 г. Памерла і пахаваная ў Белаазёрску, Брэсцкай вобласці.
- Мачульскі Васіль Фёдаравіч (9.8.1893 – 29.10.1973). Літаратуразнаўца. Памёр і пахаваны ў Маскве, РФ.
- Машара Міхась Антонавіч (18.11.1902 – 7.6.1976). Паэт, празаік, драматург, перакладчык. Сябра СП з 1940 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Машкоў Уладзімір Георгіевіч (5.7.1938 – 10.6.2000). Празаік. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Машынская-Гельтман Ядвіга Уладзіславаўна (16.7.1886 – 7.5.1946). Паэтка, перакладчыца, жонка палітыка Стэфана Гельтмана (нашчадак сын Віктар Гельтман). Сябра СП з 1934 г. Вязень ГУЛАГу, памерла на пасяленні ў пасёлку Тайнча, Казахстан. Пахаваная там жа.
- Мележ Іван Паўлавіч (8.2.1921 – 9.8.1976). Празаік, публіцыст, драматург. Сябра СП з 1945 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінскa.
- Мельнікаў Аляксандр Пятровіч (7.1.1936 – 12.2.1999). Паэт. Сябра СП з 1981 г. Жыў у Магілёве. Пахаваны там жа (?).
- Мехаў Уладзімір (сапр. Няхамкін Уладзімір Львовіч) (25.3.1928 – 7.7.2017). Празаік. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Міклашэўскі Яўген Васілевіч (9.8.1936 – 5.2010). Паэт, празаік, перакладчык. Сябра СП з 1980 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Мікуліч Барыс Міхайлавіч (19.8.1912 – 17.6.1954). Празаік, крытык. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны ў в. Машукоўка Матыгінскага раёна Краснаярскага краю, РФ.
- Мілюць Алесь Макаравіч (6.10.1908 – 26.10.1944). Паэт. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Ватуціна Несцераўскага раёна Калінінградскай вобласці, РФ.
- Мінскевіч Серж (сапр. Сяргей Леанідавіч Мыцько) (12.2.1969 – 8.6.2022). Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, музыка. Пахаваны на Лясных могілках пад Мінскам.
- Міровіч Еўсцігней (сапр. Дунаеў Еўсцігней Афінагенавіч) (10.8.1878 – 16.2.1952). Драматург, акцёр. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
- Міронаў Аляксандр Яўгенавіч (23.11.1910 – 15.12.1992). Празаік. Сябра СП з 1939 г. Паводле запавету, прах развеяны над Чорным морам.
- Міско Якуб Герасімавіч (1.6.1911 – 23.10.1981). Празаік, публіцыст, паэт. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Місько Павел Андрэевіч (14.3.1931 – ?). Празаік. Сябра СП з 1968 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Міхальчук Сяргей Апанасавіч (14.8.1925 – 19.7.1995). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1972 г. Пахаваны на могілках в. Скабін Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
- Міхно Уладзімір Фёдаравіч (6.3.1964 – 26.11.2019). Празаік. Сябра СБП. Пахаваны на могілках в. Чэрцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці (паварот на в. Юндзілаўка).
- Міцкевіч Барыс Паўлавіч (20.8.1925 – 22.7.1983). Літаратуразнаўца. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Міцкевіч Уладзімір Аляксандравіч (25.11.1919 – ?). Крытык, літаратуразнаўца, сваяк Якуба Коласа. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Мішчанчук Мікалай Іванавіч (26.10.1939 – 2008?). Літаратуразнаўца. Пахаваны на раённых могілках “Пятроўшчына” у Мінску.
- Модэль Міхась (Мендэль Моўшавіч) (13.4.1904 – 26.10.1980). Крытык. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 3/1, рад 7, уч. 123).
- Моркаўка Аркадзь Андрэевіч (26.1.1900 – 24.4.1957). Паэт. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Мрый А. (сапр. Шашалевіч Андрэй Антонавіч) (1893 – 8.10.1943). Празаік, фалькларыст, публіцыст. Загінуў у РФ. Месца пахавання невядомае.
- Мужылоўскі Андрэй (1580-ыя – 1640-ыя). Пісьменнік-палеміст, рэлігійны дзеяч. Дата смерці і месца пахавання невядомае.
- Муравейка Іван Андрэевіч (21.10.1921 – ?). Паэт. Сябра СП з 1953 г. Памёр і пахаваны ў Любані Мінскай вобласці (?).
- Мурашка Рыгор Данілавіч (16.2.1902 – 4.1944). Празаік. Загінуў у час прарыву партызанскай блакады на Лагойшчыне, Мінская вобласць.
- Мурзо Сяргей (1912? – 1937?). Паэт. Верагодна, быў рэпрэсаваны ў Віцебску. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Мушынскі Міхась Іосіфавіч (24.1.1931 – 2018?). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1973. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска..
- Мыслівец Валянцін Цімафеевіч (9.5.1937 – 25.6.1993). Празаік. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны на могілках в. Хазянінкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
- Мядзёлка Паўліна Вінцэнтаўна (24.9.1893 – 13.2.1974). Мемуарыстка, паэтка. Пахаваная ў Будславе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (фота zviazda.by).
- Мяжэвіч Уладзімір Навумавіч (23.5.1907 – 1.7.1982). Празаік, нарысіст. Сябра СП з 1971 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Мяла Іван Ільіч (3.7.1918 – ?). Празаік. Сябра СП з 1967 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Мялешка Міхась Вінцэнтавіч (9.5.1892 – 4.1931). Гісторык, паэт, празаік, архівіст. Паводле Міколы Улашчыка, памёр і пахаваны ў Бірску над Волгай, РФ.
- Мялешкіна Акіліна Цярэнцьеўна (29.12.1902 – пасля 1929). Паэтка-маладнякоўка. Пасля 1929 г., калі жыла ў Магілёве, біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Мяркіце Аляксандра (16.12.1901 – 14.9.1938). Паэтка, публіцыстка. Сябра СП з 1934 г. Расстраляная ў Мінску (?). Месца пахаванння невядомае.
- Мятліцкі Мікола Міхайлавіч (20.3.1954 – 2020?). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1981 г. Пахаваны на Лясных могілках у Мінску.