Бірыла Сцёпка (? – ?). Пісьменнік-нашанівец.
У 1915 г. жыў у Сібіры, магчыма, быў палітзняволеным. Біяграфічныя звесткі не захаваліся.
Апублікаваў на старонках “Нашай Нівы” апавяданні “Стражнік” і “Пятрусь”. Першае было таксама выдадзена ў Вільні асобнай кніжкай у 1915 г.