Белая Святлана Анатольеўна (нар. 16..2.1967). Пісьменніца, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 2008 г.
Дачка Анатоля Белага. Закончыла факультэт журналістыкі БДУ (1989), аспірантуру пры інстытуце літаратуры НАН РБ (1991), Кліўлендскі універсітэт штат Агайо (ЗША, 1996). З 1990 г. жыве ў Кліўлендзе (ЗША). З 1991 г. заснавальніца і галоўны рэдактар беларуска-амерыканскага часопіса “Полацак” (Кліўленд). Адна з заснавальнікаў клуба “Спадчына” (1984 год) Аўтарка кніг “Максім Багадановіч — крытык” (Мінск, 1989), “Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча” (Мінск, 2006), “Да роднага ганку: з журналісцкага нататніка пачатку 90-х: гутаркі з віленскімі беларусамі Амерыкі” (Мінск, 2009).