Башарымава Алеся (нар. 1987, Магілёў). Паэтка, перакладчыца.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2009). Працавала маркетолагам. Захапілася перакладамі са шведскай мовы. Пераклала на беларускую творы Туве Янсан, Астрыд Ліндгрэн, Ганса-Хрысціяна Андэрсэна, Сельмы Лагерлёф і інш. Аўтарка кнігі вершаў “Расамаха” (Мінск, 2020). Лаўрэатка прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшы пераклад (2011), пераможца конкурсу “Экслібрыс” за найлепшы пераклад (2012).