Барэйша Міхась Уладзіміравіч (4.1.1950, в. Новы Лад, Вернядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 13.8.1990). Паэт, празаік, перакладчык. Сябра СП з 1989 г.
Скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум (1969). Працаваў машыністам, апаратчыкам на Полацкім хімічным камбінаце (цяпер вытворчае аб’яднанне “Палімір”). У 1971—1973 гг. служыў на Балтыйскім флоце. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камбінат. Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). З 1980 г. карэспандэнт полацкай аб’яднанай газеты “Сцяг камунізму”, з 1983 г. — намеснік рэдактара. Сябра СП СССР з 1989 г.
Быў пахаваны ў Наваполацку, па іншай інфармацыі на могілках в. Новы Строй, Верхнядзвінскага р-на.
У друку пачаў выступаць з 1973 г. Першая кніга прозы ўвайшла ў калектыўны зборнік “Сустрэча” (1985). Другая кніга прозы “Крыніца, чыстая вадзіца” выйшла ў Мінску ў 1988 г.