Барысевіч Юрась Мікалаевіч (нар. 1966, Мінск). Эсэіст, мастак, перакладчык. Сябра СБП.
Пасля службы ў войску вывучаў рамана-германскую філалогію ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і выяўленчае мастацтва ў аспірантуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам у НВА “Інтэграл”, газеце “Культура”, Мінскім інстытуце кіравання, часопісах “Мастацтва” і The Green Cross Optimist. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, удзельнік мастацкіх суполак “Другі фронт мастацтваў”, Schmerzwerk, pARTisan. Быў адным з заснавальнікаў і “камісарам” (тэарэтыкам) авангарднай суполкі Бум-Бам-Літ. Удзельнік мастацкіх выставаў у Беларусі, Польшчы, Францыі.
Аўтар кніг пра сучаснае мастацтва і літаратуру 1990-х “Цела і тэкст” (Мінск, 1998) і “Аванпост”, зборніка філасофскіх тэкстаў “Alter Nemo” (Мінск, 2003). Перакладае мастацкія тэксты з французкай, ангельскай, польскай і нямецкай. Ляўрэат прэміі Саюзу беларускіх пісьменнікаў за лепшае эсэ на тэму “Вобраз ХХІ стагодзьдзя” (“Разьвітаньне з Адамам”). У складзе суполкі Бум-Бам-Літ адзначаны прэміяй Саюзу беларускіх мастакоў “За неардынарную падачу сваёй творчасьці”.