Багданкевіч Святлана Мікалаеўна (нар. 30.1.1947, в. Рубяжэвічы, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Паэтка. Сябра СБП з 2013 г.
Скончыла літаратурна-музычны факультэт Беларускага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1970). У 1970—2003 гг. працавала выкладчыцай фартэпіяна і беларускай музычнай літаратуры ў Мінскай педагагічнай вучэльні (цяпер Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж № 2). Сябра Таварыства беларускай мовы (з 1990 г.). Вершы друкаваліся ў альманахах “Дзень паэзіі”, калектыўных зборніках. Аўтарка кнігі вершаў і перакладаў “Напрадвесні” (Мінск, 2012).