Бабкова Вольга Уладзіміраўна (нар. 27.2.1961, Мінск). Гісторык-архівіст, літаратарка. Сябра СБП.
Скончыла гістарычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.
Аўтарка кнігі эсэ з гісторыі штодзённасьці ВКЛ “…І цуды, і страхі” (Менск, 2010). Адна з укладальніц зборніка дакументаў “Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.” (Менск, 2012), адна з аўтараў выданьня “Гісторыя Купалаўскага тэатра. Эпоха. Горад. Людзі” (Мінск, 2020). Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010).