Бабаед (Алесь) Аляксандр Міхайлавіч (нар. 8.10.1958, в. Чаўнышкі, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.), пісьменнік, урач. Сябра СБП з 1999 г.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1980). У 1980—1982 гг. вучыўся на ваенна-медыцынскім факультэце Куйбышаўскага медінстытута. Працаваў галоўным урачом Дубраўскай участковай бальніцы Ушацкага раёна. З 1987 г. — урачом Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Публікаваўся на старонках часопісаў “Маладосць”, “Полымя”, “Беларусь” і інш. Аўтар зборнікаў вершаў “Колеры шчасця і болю” (Віцебск, 1998), “Ля вогнішча” (Віцебск, 1999), “Цішыня прасторы” (Віцебск, 2001), “Шчырая споведзь радка” (Віцебск, 2003), кніг прозы “Свячанка” (Віцебск, 2001), “Каля чыстых крыніц” (Мінск, 2014).