Анісковіч Уладзімір Ігнатавіч (25.10.1932, в. Гасцілавічы, Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 6.6.2016, Мінск). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1979 г.
Скончыў рамесную вучэльню ў Мінску (1950). У1950—1958 гг. працаваў токарам і наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе. У 1958—1969 гг. — вадзіцелем тралейбуса ў Мінску. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). У 1969—1971 гг. працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1971—1975 гг. літсупрацоўнік аддзела мастацтва і крытыкі часопіса “Неман”, у 1975—1982 гг. загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі газеты “Літаратура і мастацтва”, у 1982—1984 гг. супрацоўнік часопіса “Родная прырода”. З 1985 г. рэдактар выдавецтва “Юнацтва”. Сябра СП СССР з 1979 г.
Памёр і пахаваны ў Мінску.
У 1965 г. апублікаваў першы нарыс. Пераклаў з балгарскай мовы на беларускую творы І. Давыдкава “Белы конь за акном” (Мінск, 1981) і А. Гуляшкі“Вандроўнік блукае па свеце” (Мінск, 1988) і іншых аўтараў, у тым ліку і творы для дзяцей.