Андрасюк Міхал (нар. 2.12.1959, Гайнаўка, Падляскае ваяв., Польшча). Пісьменнік, журналіст, дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы.
Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978). Працаваў настаўнікам і каменячосам, журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё “Рацыя”. Вядучы тэлеканала “Белсат”. Жыве ў Гайнаўцы. Дэбютаваў вершамі ў 1979 г. у беластоцкай газеце “Ніва”. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар кніг прозы “Фірма” (Беласток, 2000), “Мясцовая гравітацыя” (Беласток, 2004), “Белы конь” (Беласток, 2006), “Вуліца Добрай Надзеі” (Мінск, 2010), “Kryżyk” (Białystok, 2015), “Поўня” (Беласток, 2018). Лаўрэат літаратурнай прэміі прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанецкага (2006), ІІ месца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2019), літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” (2020).
Фота: Міра Лукша