Андзілеўка Людміла Фёдараўна (нар. 13.2.1958, Глыбокае, Віцебская вобл.). Пісьменніца і мастачка. Уваходзіла ў СБП з 2002 г.
Скончыла Наваполацкае музычнае вучылішча (1977) і Беларускі Дзяржаўны універсітэт культуры (1989). У 1977—2008 гг. працавала ў Падсвільскай музычнай школе (пасля рэфармавана ў школу мастацтваў) выкладчыкам і дырэктарам. Як мастак брала ўдзел у выставах у Віцебску, Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ноўгарадзе і інш. З 1994 г. пачала друкавацца як празаік і мастак у рэспубліканскіх выданнях: “ЛіМ”, “Маладосць”, “Беларусь”, “Неман”, “Мастацтва” і інш. Аўтарка кніг прозы “Проста ноч на дварэ” (Мінск, 1998), “Гэта ты” (Мінск, 2013), “Паляванне на музу” (Мінск, 2015), “Ключ у боціку” (Мінск, 2017), “Няхай выбачае юнацтва” (Мінск, 2020), “Эфект плацэба” (Мінск, 2022).