Беларускі стэнд на Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі 26–29 лістапада

Ужо некалькі гадоў запар ЦБС разам з партнёрамі — Інстытутам Беларускай Кнігі і Kamunikat.org — арганізуе стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў і аўтараў на Варшаўскім кірмашы гістарычнай кнігі. Сёлета мерапрыемства пройдзе 26–29 лістапада ў цэнтры Варшавы.

Стэнд № 65 — Salon Niezależnych Wydawców i Autorów Białoruskich
Arkady Kubickiego, Каралеўскі замак у Варшаве (pl. Zamkowy 4, уваход з боку вул. Grodzkiej)

На стэндзе будуць прадстаўлены 12 незалежных беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў:

📘 Kamunikat.shop
📘 ARCHE
📘 Skaryna Press
📘 Gutenberg
📘 RozumMedia
📘 Połackija Łabirynty
📘 Lohvinau
📘 Magenta
📘 Букіністка
📘 kirma.sh (кірмаш)
📘 byProsvet
📘 SayBeat

Праграма сустрэч з аўтарамі і прэзентацый кніг:

26 лістапада (чацвер)

15:00 — Прэзентацыя зборніка коміксаў «Праз краты».
16:00 — Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына «Перасяленцы ці ўцекачы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944–1948 гадах».
17:00 — Прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі «Нябачныя: галасы жонак беларускіх палітвязняў».

27 лістапада (пятніца)

15:00 — Прэзентацыя кнігі Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі».

28 лістапада (субота)

15:00 — Прэзентацыя другога тома кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды».

29 лістапада (нядзеля)

15:00 — Прэзентацыя кнігі Анэты Прымака-Онішк «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia».

Час працы кірмашу:
26–28 лістапада — 10:00–18:00
29 лістапада — 10:00–17:00

Уваход вольны