У выдавецтве “Камунікат” выйшла кніга Сяргея Навумчыка “Сем гадоў Адраджэньня альбо Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995)”.
Выданне з’яўляецца хронікай аднаго з найважнейшых перыядаў найноўшай беларускай гісторыі, які прывёў да аднаўлення незалежнасці Беларусі.
Аўтар, непасрэдны ўдзельнік тых падзеяў, дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII склікання, распавядае пра дзейнасць Беларускага Народнага Фронту, барацьбу за дэмакратыю і нацыянальныя каштоўнасці, пра людзей, якія сваёй самаахвярнай працай закладалі падмурак незалежнай беларускай дзяржавы.
“Навумчык аспрэчвае пашыранае ўяўленне пра паразу нацыянальна-дэмакратычных сілаў і паказвае, што менавіта аднаўленне незалежнасці стала іх найвялікшай гістарычнай перамогай”, – паведамляе сайт кнігарні “Камунікат”.
Другое, выпраўленае і дапоўненае выданне змяшчае новыя эпізоды і ўспаміны аўтара, якія робяць хроніку падзеяў 1988–1995 гадоў больш поўнай. Кніга дапамагае зразумець, як Беларусь здабыла незалежнасць, хто стаяў ля вытокаў сучаснай беларускай дзяржаўнасці і чаму барацьба за яе захаванне застаецца актуальнай сёння.







