“Папуры” выпусціла беларускія казкі ў афармленні Валерыя Славука

Падарункавае выданне зборніка “Беларускія народныя казкі” ў апрацоўцы пісьменніка Алеся Якімовіча выйшла з ілюстрацыямі вядомага беларускага мастака-графіка Валерыя Славука, паведамляе выдавецтва “Папуры”.

У паліграфічным плане выдавецтва зрабіла сапраўды палепшаны варыянт кнігі:

  • цвёрды пераплёт
  • цісненне залатой фольгай і каляровы зрэз
  • стужачка-закладка
  • 70+ казак
  • 400+ старонак

Кніга падзяляецца на тры раздзелы: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і бытавыя казкі. “Аднак гэтае падзяленне адноснае, бо ў кожнай з іх жыве магія і дабро перамагае зло”,

“Беларускія народныя казкі” у афармленні Валерыя Славука можна прыдбаць на маркетплэйсайх Беларусі, а таксама ў стацыянарных кнігарнях, у тым ліку ў выдавецкай кнігарні “Параграф 45”.