Дзесяць гадоў таму празаік і выдавец Павел Анціпаў пачаў пісаць кнігу “Краткая история премии Г.”, дзе ў займальнай форме апавядаецца пра будні арганізатара адной з літаратурных прэмій. Надрукаваная кніга была самвыдатам праз тры гады пасля напісання. Цяпер, дзякуючы супрацы выдавецтваў “Лысы чэрап” і Bukinist:ka Press выходзіць юбілейнае перавыданне.
Перавыданне суправаджае цэлы шэраг прадмоваў, якія змяшчаюць “Краткую историю премии Г.“ у пэўны літаратурна-сацыяльны кантэкст. Аўтары ўступных слоў: Аляксандр Фядута, Андрэй Дудко, Вікця Удовіна, Максім Жбанкоў, Тамаш Мінчонак і сам Павел Анціпаў.
Дызайн вокладкі — Ігар Юхневіч.
Першы наклад будзе невялікі — 50 асобнікаў, перадзамовіць можна проста цяпер.






