“Кніжны воз” апублікаваў трэці зборнік казак Маляваныча

Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала зборнік казак “Карціна на асфальце” актора Аляксандра Ждановіча, якога многія ведаюць як Маляваныча (вядоўца “Калыханкі” на тэлебачанні з 1996 па 2015).

Рэдактарка тэкстаў зборніка – Наста Кахан, музычнае аздабленне – Алег Удалееў, а вокладку намаляваў сямігадовы Паша.

“Карціна на асфальце” Аляксандра Ждановіча складаецца з шасці новых гісторый, якія агучыў сам аўтар. Гэта трэці па ліку зборнік казак, што выйшлі ў аўдыяфармаце на платформе “Кніжны воз”. Раней з’явіліся “Бронзавы хлопчык” і “Надвор’е, якое пакрыўдзілася”. Адметнасць гэтых твораў у тым, што яны не выдаваліся на паперы і апублікаваныя ўпершыню менавіта ў аўдыяфармаце.

Слухаць казкі можна праз дастасаванне “Кніжны воз” і на сайце ініцыятывы