Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт са сваім наробкам

Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт “Княства мовы”, дзе сабраў інфармацыю пра сваю творчую дзейнасць, бібліяграфію, спасылкі на продаж кніг. Таксама больш за дзясятак кніг выкладзеныя ў вольны доступ для чытання.

“Мяне завуць Ігар Кулікоў. Я паэт і перакладчык. Закончыў філфак БДУ (рамана-германскае аддзяленьне, ангель-ская філалогія) у 2010 годзе. Працую пераважна з санскрытам і ангельскай, крыху зь іншымі мовамі. Жыву невядомасьцю, дыхаю спадцішка, углядаюся ў нетутэйшую далечыню”, —  так сцісла піша пра сябе аўтар і заклікае падтрымаць ягоную творчасць падпісаўшыся на патрэон.

Асабліва цікавы раздзел “Будучыня”, дзе Ігар Кулікоў сабраў творы (перадусім пераклады), над якімі працуе цяпер, альбо якія ляжаць гатовымі і чакаюць выдаўца. Тут жа можна азнаёміцца з невялікімі фрагментамі з гэтых кніг.

Больш усяго шукайце тут Tajavit.wixsite.com/ihar-kulikou