У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшаў твор чэскай пісьменніцы Івы Прахазкавай “Шмыгуся на нябёсах” (“Myši patří do nebe”, 2006). Перастварыў па-беларуску гэтую кнігу для дзяцей Сяргей Сматрычэнка, а праілюстравала Вольга Якубоўская.
“Шмыгуся на нябёсах” — гэта кранальная і глыбокая гісторыя, якая расказвае пра незвычайнае сяброўства паміж маленькай мышкай Шмыгусяй і лісам Белагрудам. Хаця паводле сваёй прыроды героі павінны быць заклятымі ворагамі, яны знаходзяць агульную мову і адпраўляюцца ў неверагоднае падарожжа.
Гэта кніга пра пераадоленне страхаў, пошук свайго месца ў свеце, важнасць прабачэння і разуменне таго, што смерць — гэта не канец, а толькі пераход да чагосьці новага. Праз прыгоды сваіх персанажаў аўтарка далікатна і шчыра размаўляе з чытачом пра вечныя пытанні жыцця, страты і сяброўства, якое мацнейшае за любыя забабоны. Гэта светлая і павучальная гісторыя, якая вучыць дабрыні, адвазе і веры ў лепшае. Мышы трапляюць на нябёсы — але могуць і разам з лісамі…










