У маладым польскім выдавецтве LINGVA-BY выйшаў твор чэскай пісьменніцы Івы Прахазкавай “Шмыгуся на нябёсах” (“Myši patří do nebe”, 2006). Перастварыў па-беларуску гэтую кнігу для дзяцей Сяргей Сматрычэнка, а праілюстравала Вольга Якубоўская. “Шмыгуся на нябёсах” — гэта кранальная і глыбокая гісторыя, якая расказвае пра незвычайнае сяброўства паміж маленькай мышкай Шмыгусяй і […]





