У менскім выдавецтве “Сувіг” выйшла кніга вершаў Ігара Бабкова з назвай “Сляза і камень”. Кніга ўжо даступнай для пакупак у кнігарні “Акадэмічная кніга”, неўзабаве мае з’явіцца і ў іншых месцах.
Паэт застаецца верным сабе: медытатыўным і метафізічным.


Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, вандроўнік. Аўтар кніг паэзіі “Solus Rex” (1992), “Герой вайны за празрыстасць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), раманаў “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), “Хвілінка: тры гісторыі” (2013), “Хвілінка: другая кніга” (2017), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэнні ру(і)наў” (2005). Жыве ў Менску.




