Выйшлі “Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі”

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга гісторыка, картографа і пісьменніка Льва Казлова “Нарысы картаграфічнай гісторыі Беларусі: ад Пталемея да трохвярстоўкі”, паведамляе суполка De facto. Беларуская навука.

У выданні Льва Казлова на картах і ў адпаведных тэкстах прадстаўлены беларускія землі ў розныя гістарычныя перыяды. Храналагічна яны ахопліваюць амаль цэлае тысячагоддзе нашай эры – ад геаграфіі Пталемея да расійскай «трохвярстоўкі» (падрабязных ваенна-тапаграфічных карт XIX стагоддзя).

У багата ілюстраваным выданні 111 старонак. Папярэдняя грунтоўная праца даследчыка “Стагоддзі на картах” выходзіла пяць гадоў таму.

Набыць кнігу можна ў кнігарнях у Менску, напрыклад, у “Акадэмічнай кнізе”, а таксама замовіць анлайн, напрыклад, на Oz.by.