“Беларусьфільм” экранізуе раман Андрэя Федарэнкі

Рэжысёр Кірыл Халецкі, стваральнік стужкі “Класная”, апублікаваў відэазапрашэнне паўдзельнічаць у кастынгу на ўдзел у здымках ягонага новага фільма. Вядома, што сцэнар створаны на аснове аднаго з твораў Андрэя Федарэнкі, а з апісання вынікае, што хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра аповесць “Шчарбаты талер”.

“Стужка шматжанравая: ёсць элементы прыгодніцкага кіно, дэтэктыва і нават трылера. Аднак усё ў рамках рэйтынга 12+, — расказаў рэжысёр парталу Kultura-info.by. — Месца і час — сталіца і Мінская вобласць на мяжы 1980— 1990-х.

Сцэнарый, суаўтарам якога стаў Яўген Амельчанка, цалкам зацверджаны. Праект плануюць прадставіць у двух фарматах: поўны метр для кінатэатраў і чатыры серыі па 40 хвілін для тэлебачання.

Заяўкі ад жадаючых паўдзельнічаць у здымках прымаюцца да канца чэрвеня. Ідзе пошук выканаўцаў галоўных роляў: падлеткаў каля 12 гадоў і дарослых ад 30 да 35. Прэм’ера фільма запланаваная на восень 2027 году.

Загалоўнае фота: minsknews.by