Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая ўжо выдала пераклад комікса “Трымайся, Трусік!”, абвясціла збор сродкаў на выданне сусветнага бэстсэлер пра чалавечае цела. “Анатомія” створана пісьменнікам і былым медыкам Адамам Кеем і ілюстратарам-гумарыстам Генры Пакерам.
Колькасць прададзеных асобнікаў “Анатоміі” Адама Кея разам з перакладамі на розныя мовы па ўсім свеце перавысіла мільён.
“Мы з камандай файных дзяўчат — перакладчыцай, рэдактаркай, карэктаркай, дызайнеркай — падрыхтавалі пераклад на беларускую мову, атрымалі згоду ад праваўладальніка, падрыхтавалі макет і цяпер нам (выбачце за прамату) патрэбныя грошы на друк. Мы не ведаем лепшага спосабу, чым папярэдняя замова, каб гэтыя грошы знайсці”, — звяртаюцца да чытачоў праз сацсеткі ініцыятары выдання.






“Анатомія” Адама Кея — гэта не падручнік! Гэта кніга поўная гумару пра:
- мозг, сэрца, скуру, косці;
- бактэрыі, вірусы, брыдкасці і асаблівасці нашага цела;
- тое, пра што дзеці (а часам і дарослыя) па-сапраўднаму хочуць ведаць пра сваё цела, але не заўжды могуць запытацца.
Для каго кніга?
- Для цікаўных дзяцей: якім хочацца ведаць, як працуе цела (і якія задаюць шмат нязручных пытанняў)
- Для дарослых: якія так і не атрымалі адказы на гэтыя пытанні ў сваім дзяцінстве.
- Для ўсіх, хто хоча прасунуцца ў анатамічнай лексіцы па-беларуску


Збор сродкаў адбываецца па прынцыпе папярэдняй замовы, то бок ахвярадаўца загадзя аплочвае свой будучы асобнік кнігі. Даедацца падрабязней пра праект і купіць кнігу можна праз сайт Zrzutka.pl.






