16 траўня пройдзе традыцыйная “Ноч музеяў” і літаратурныя музеі Менску не стануць выключэннем. Музей Якуба Коласа, Музей Максіма Багдановіча і Літаратурны музей падрыхтавалі размаітыя праграмы: ад ценевага тэатру паводле твораў Пятра Васючэнкі да выступаў Іллі Шынкарэнкі, капэлы Алеся Лася і гурта “Барысаўскі тракт”.
Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча сёлета абраў касмічную тэматыку і таму праграма мерапрыемстваў носіць назву “Зорны час”. Наведнікаў чакаюць з 17 гадзіны, калі пачынаюцца забавы для дзяцей.
Для самых маленькіх пройдзе паказ спектакля Таццяны Крыцкай “Палахлівае мышаня” і інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой – “Касмічныя прыгоды Вухуціка”.
Можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па візуальнай паэзіі, выканаць творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў космас.
А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:

* музычныя выступленні фолк-праекта “BRAMA MORA” і Іллі Шынкарэнкі;
* модны паказ брэнда “Tikota” і яго стваральніцы Кацярыны Бязрукавай;
* інтэлектуальныя забаўкі – квіз “Дакрануцца да зор” і квэст “Выканаць немагчыма”;
* монаспектакль Аляксея Кулакова “Гражданин Луны” і ценевы тэатр “Зорны ровар” ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі);
* лекцыя астрафізіка Аляксандра Мурашкі і стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
* курс “літаратурнай касмаграфіі” ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.
“І гэта яшчэ не ўсё!” – інтрыгуюць супрацоўнікі музея і запрашаюць завітаць да іх у госці.
Уваходны квіток – 20 рублёў і 15 рублёў для дзяцей (да трох гадоў – бясплатна)
Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адмысловую праграму “Кола(с) часу”, калі музей перастае быць проста будынкам і становіцца парталам. Кола(с) часу спыняецца на імгненне і сядзіба Якуба Коласа ажывае інакш: з музыкай, танцамі, нямым кіно і рэканструкцыяй.
15:00–15:30 – тэатр пантамімы МДЛУ “Мімы спяшаюцца на дапамогу”
15.30; 16.15; 17.00 – батлеечная інтэрмедыя “На Юр’я” ад арт-гурта “Церніца”
15:00–17:00 – гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну)
15:00–17:00 – майстар-класы для дзяцей і дарослых (кожную гадзіну)
16:00–17:00 – куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі карцін Барыса Аракчэева “Вобразы родныя мілага краю”.
17:00–18:00 – прэзентацыя “Выстаўкі адной карціны” (1926г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея
17:00–18:00 – прэзэнтацыя выстаўкі “Годны Народны” з фондаў музея Якуба Коласа
17:20–19:00 – лекцыя пра жыццёвы і творчы шлях Абрама Бразера ад мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель

19.30, 20.00, 20.30 – аўтарская экскурсія “Сны Якуба Коласа” (аплочваецца асобна – 10 р.) ад галоўнага захавальніка фондаў, праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч. Гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах. Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай. Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным “мірным прытулку”. Гэта не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі.
Колькасць месцаў абмежаваная, бо сапраўдныя таямніцы не любяць шума.
Запіс на экскурсію:
19.30 – https://forms.gle/zCXQsrZCFNR7i3Sp8
20.00 – https://forms.gle/2E79qC8RxEBSwMS18
20.30 – https://forms.gle/TSK41pau1ZQAAige9
18:30–19:00 – Зона каля экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”. Традыцыйныя беларускія спевы ад фальклорнага гурта “Соль”.

19:00–20:00 – Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”. Традыцыйныя беларускія танцы ад Капэлі традыцыйнай музыкі “Анягож”.
20:00–21:00 – канцэрт барочнай музыкі ад Алеся Лася.
Усе наведнікі змогуць даведацца шмат цікавага пра гісторыю беларускай музыкі, пачуць музыку эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, вядома ж, змогуць патанчыць.
Адрас: вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Агульны ўваходны білет – 15 бел. руб.
Падрабязнасці тут: kolasmuseum.by
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 16 мая з 18:00 да 23:00 (каса да 22:30) завітаць на інтэрактыўную праграму “Вечар белых ружаў”.

18:00-18:30 – Прэзентацыя часовай экспазіцыі “Купалаў дом – 100!”, прысвечанай 100-годдзю набыцця паэтам дома, на месце якога паўстаў музей.
18:00-22:00 – Квэст “Дамы́ і да́мы”. Выдатная магчымасць прымяніць кемлівасць і знаходлівасць. Па выніках квесту будзе праведзены розыгрыш прызоў!
18:30 – “Госці Янкі Купалы: сучасны выгляд”: дэфіле ад студэнтаў кафедры дызайна моды БДУ.
20:00-21:30 – “Кінагасцёўня ў Янкі”: дэманструецца першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль”. Колькасць месцаў абмежаваная. Каб набыць квіток на кінасеанс, трэба выканаць заданні ў інтэр’ерах Купалавага дома.
20:00-20:30: – “Купалаўскі ход”: магчымасць удасканаліць майстэрства ў шахматах – любімай гульне песняра.
21:00-22:00 – Майстар-клас па побытавых танцах ад гурта “Скарбніца Традыцый”.
Кошт: 15 рублёў (дарослыя), 5 рублёў (школьнікі).
Адрас: вул. Янкі Купалы, 4
Галоўнай падзеяй вечара ў Літаратурным музеі стане “Літаратурны аўкцыён”.Кожнага наведніка запрашаюць далучыцца да стварэння ўнікальнага прызавога фонду, дзе кожная кніга можа стаць сапраўдным скарбам.

Што трэба зрабіць?
🌔Выбраць кнігу на беларускай мове, якую вы хочаце выставіць на аўкцыён (яна павінна быць у добрым стане, без пашкоджанняў).
🌔Даслаць фота кнігі на пошту музея: naadmgbl@gmail.com.
🌔Прыдумаць загадкавае апісанне – так, каб усім захацелася мець гэту кнігу ў сваёй бібліятэцы, але без назвы і імя аўтара.
🌔Пасля атрымання пацверджання на электронную пошту завітаць у музей, каб перадаць кнігу на падрыхтоўку да аўкцыёну і атрымаць свой стартавы капітал. У святочны вечар у музеі будзе дзейнічаць уласная валюта – “літалеры”.
🌔16 мая прыйсці ў музей і стаць сведкам таго, як будзе развівацца далей гэтая літаратурная прыгода! Магчыма, галоўны лот вечара дастанецца менавіта Вам!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

“Ноч музеяў – 2026: Час рамантыкаў і аптымістаў” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прапануе вярнуцца да тых часоў, калі гэтая вера ў лепшую будучыню была паветрам, якім дыхаў кожны.
1960-я – гэта час, калі моладзь стала галоўнай рухаючай сілай. Аптымізм, рамантыка адкрыццяў і веры ў чалавека – усё гэта знайшло адлюстраванне ў культуры. Пятрусь Броўка, паэт з нязгаснай усмешкай, які трымаў руку на пульсе часу, пакінуў нам у спадчыну запавет – ісці ўпарта да сваёй мары, нягледзячы ні на якія перашкоды.
ПРАГРАМА:
⚪18:00 – Лекцыя “Мінск 1960-х гадоў. Горад, архітэктура і людзі сонечнай эпохі” (Антон Дзянісаў, гісторык).
⚪19:00 – Лекцыя “Больш не табу: мадэрнізацыя інтымнай сферы ў гады хрушчоўскай адлігі (1953 – 1968)” (Аляксандр Гужалоўскі, гісторык).
⚪20:00 – Майстар-клас па джазавых танцах ад студыі танцаў “Качели”.
⚪22:00 – Канцэрт гурта “Борисовский Тракт”.
А ТАКСАМА:
⚫Выстава “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”,
⚫Віктарына па эпосе 1960-х гадоў,
⚫Майстар-клас па стварэнні паштовак з зорным небам,
⚫Інтэрактыўная праграма з варажбой на картах Таро,
⚫Інтэрактыў “Броўчын тэлефон”, знаёмства з фільмаскопам,
Разыгранка “Квітка ўдачы” і многае іншае!
Кошт 20 руб.
Загалоўнае фота Віктара Малышчыца






