У Нацбібліятэцы пройдуць кнігазнаўчыя чытанні

16—17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларускі пройдуць ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пачатак канферэнцыі ў чацвер а дзясятай гадзіне ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі.

Чытанні будуць праходзіць у выглядзе навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі кніжнай культуры, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Тэматыка канферэнцыі ахопіць шырокі спектр пытанняў па гісторыі кніжнай культуры ад старажытных часоў да сучасных тэндэнцый развіцця, па тэорыі і практыцы кнігазнаўства, бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства.

У межах канферэнцыі запланаваны семінар па праблемах захаванасці і кансервацыі фондаў рэдкіх кніг у царкоўных бібліятэках, а таксама майстар-клас па рэстаўрацыі лістоў дакументаў пачатку ХХ стагоддзя.