Кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.”, якая надоечы пабачыла свет, разглядае ўмовы існавання беларускай мовы ад Х стагоддзя, калі разам з узнікненнем Полацкага княства пачынаецца фармаванне беларускай дзяржаўнасці, і да 1996 году, калі беларуская мова зноў апынулася пад моцным ціскам русіфікацыйнай палітыкі.
Аўтар разглядае лёс беларускай мовы на працягу дзесяці стагоддзяў у розных дзяржаўных утварэннях: Полацкім княстве, Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Нямецкай імперыі, Беларускай Народнай Рэспубліцы, Польскай, Латвійскай і Літоўскай рэспубліках, Сярэдняй Літве, БССР і СССР, а таксама ў Рэспубліцы Беларусь.
“Гэта даследаванне паказвае: мова — не толькі сродак камунікацыі. Яна з’яўляецца асновай палітычнай суб’ектнасці, культурнай памяці і нацыянальнай салідарнасці. Гісторыя беларускай мовы — гэта гісторыя змагання за права народа быць самім сабой.
Кніга закранае пытанні, якія застаюцца актуальнымі і сёння: як моўная палітыка ўплывае на дзяржаўнасць, і чаму захаванне роднай мовы — гэта не толькі культурная, але і грамадзянская адказнасць”, — гаворыцца ў апісанні да кнігі.
Загалоўнае фота Facebook.com






