Беларускія выдавецтвы на кірмашы ў Познані 13—15 сакавіка

13—15 сакавіка праходзіць кніжны кірмаш у Познані, у якім бяруць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы. Сярод удзельнікаў Arche, Gutenberg Publisher, Kamunikat.org, Кніжны вырай, Мяне Няма, Полацкія лабірынты, RozUM Media, SayBeat, Skaryna Press.

На кірмашы можна будзе пагартаць кнігі, пазнаёміцца з выдавецтвамі, набыць навінкі і сустрэцца з аўтарамі. Афішу беларускіх мерапрыемстваў прадставіў у картках Gutenberg.

Расклад працы кірмаша:
пятніца 10:00—18:00
субота 10:00—19:00
нядзеля 10:00—16:00

Адрас: ul. Głogowska 14, Poznań