Выйшаў пяты выпуск альманаха Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта “CTRL+S”, прысвечанага культурнай спадчыне. Тэма сёлетняга выдання — “Пачатак спадчыны”. 5-годдзе альманаха ўсіх ахвочых запрашаюць адзначыць 6 сакавіка ў Віленскім беларускім музеі.
“Мы паспрабавалі ўхапіць феномен? як старое і мала патрэбнае становіцца каштоўным, хто запускае гэты працэс і, галоўнае — чаму?” — каротка тлумачыць канцэпцыю выпуска навуковы рэдактар Сцяпан Стурэйка.


Прэзентацыя новага выдання і святкаванне 5-годдзя альманаха “CTRL+S” пройдзе ў Вільні 6 сакавіка.
Пачатак: 18:30
Адрас: Vilniaus g. 20 (Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча)
У праграме:
- міні-выстава, прысвечаная кароткай, але насычанай гісторыі альманаха;
- прэзентацыя найноўшага пятага выпуска;
- сустрэча з аўтарамі;
- магчымасць набыць прыгожы папяровы асобнік;
- і яшчэ спадарству будзе яўлены сапраўдны цуд нараджэння спадчыны.

З папярэднімі выпускамі можна азнаёміцца на адмысловым сайце journals.ehu.lt.






