Арлоў прэзентуе непадцэнзурнае выданне “Каласоў…” у Любліне

У суботу, 7 сакавіка, у Любліне адбудзецца прэзентацыя новага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” аўтарства класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Удзел бяруць выдавец, дырэктар Фонда “Камунікат” Яраслаў Іванюк і пісьменнік, папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў. 

Выдавец Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім “Камунікат” завершыў святкаванне свайго 25-годдзя.  А Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Наведнікі сустрэчы пачуюць між іншым пра сланоў у цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі. 

Падчас прэзентацыі можна будзе набыць беларускія кнігі выдавецтва “Камунікат”. 

Люблін, Baobab (ul. Krakowskie Przedmieście 39b)
Пачатак у 17:00
Уваход вольны

Сустрэча ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.