Сёння — сустрэчы з Вежнавец і іншымі аўтаркамі “Пфляўмбаўм” у Вільні

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” удзельнічае ў Міжнародным кніжным кірмашы LITEXPO, які гэтымі днямі праходзіць у Вільні. 26 лютага пройдзе дзве цікавыя сустрэчы аўтарак выдавецтва з чытачамі.

26 лютага ў 16:00 аўтарка “Па што ідзеш, воўча?” Ева Вежнавец (Святлана Курс) прэзентуе літоўскае выданне кнігі, а ў 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы на стэндзе “Пфляўмбаўм”. Выдавецтва запрашае прыходзіць паслухаць спадарыню Святлану, падпісаць свае асобнікі і набыць кніжкі па выдавецкіх цэнах.

Стэнд “Пфляўмбаўм” — 5.A10.

І крыху пазней сёння ж, 26 лютага, пройдзе жывая прэзентацыя новых кніг ад выдавецтва: “Шкляное дзіця” Маар’і Кангро, “Любыя косці” Катрыны Зіле і “Кнігі Якуба” Вольгі Такарчук.

Удзел у сустрэчы возьмуць уласна пісьменніцы Маар’я Кангро (Эстонія) і Катрына Зіле (Літва), а таксама перакладчыца Вольгі Такарчук Марына Шода (Беларусь). Мадэратар — Уладзіслаў Гарбацкі.

УВАГА! Сустрэча пройдзе ў бары Paviljonas у 19:00