Фонд Kamunikat.org анансаваў выхад чарговых кніг. Першая з іх гэта зборнік прозы заўчасна памерлага Уладзіслава Ахроменкі — пісьменніка звязанага з Менскам, Чарнігавам а таксама з Беластокам.
«Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» — гэта зборнік прозы Уладзіслава Ахроменкі вельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую «Тэорыю змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс. Ёсць таксама «Музы і свінні» — кніга гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. У зборнік трапілі таксама нідзе дагэтуль не публікаваныя тэксты двух незавершаных раманаў Уладзіслава Ахроменкі: «Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» i «Выкрадальнік гукаў»

Другая кніга, якую здаў у друк Фонд Kamunikat.org гэта адначасова сямейная сага, нон-фікшн і спавядальная проза беларускага пісьменніка ўкраінскага паходжання Міколы Адама «…І прыдбаў гэты дом». У трылогію ўвайшлі «…І прыдбаў гэты дом», «Адаптацыя», «Вольны птах». Трэцяя частка друкуецца ўпершыню.

Абедзве кнігі cа зніжrай можна ўжо замовіць на сайце Kamunikat.shop
Крыніца: Фонд “Камунікат”






