Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла з друку раман Андруся Пташэвіча “Вяртанне. 1648”. Кнігу можна замовіць на сайце выдавецтва tn.by ці набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (Менск).
З анатацыі:
“Як жыць, калі не можаш памерці? Калі ў цябе стае смеласці, каб забіваць людзей, але не стае, каб іх любіць? Пакуль галоўны герой спрабуе знайсці адказы на гэтыя пытанні, яго ўсё глыбей зацягвае бязлітасна-абыякавы вір грамадзянскай вайны. Кніга прапануе незвычайны погляд на адну з самых драматычных і малавядомых старонак беларускай гісторыі. Негледзячы на сваю фантастычную абалонку, яна застаецца аповедам пра людзей, іх нечаканыя знаходкі і чаканыя страты”.
Магчымая дастаўка Еўрапоштай па Беларусі і Белпоштай па ўсім свеце.






