Новая дзіцячая кніга ад Маляваныча

Выйшла новая кніга для дзяцей аўтарства Аляксандра Ждановіча (Маляваныча). Назва навінкі, што пабачыла свет у выдавецтве Slowianka, — “Наадваротны хлопчык“.

“Наадваротны Хлопчык” — гэта незвычайная гісторыя пра гарэзлівага хлопчыка, які разам з татам і мамай намаляваны на аркушы паперы. Але хлопчык быў намаляваны дагары нагамі і таму ніяк не мог уседзець на месцы…

Аформіла кнігу мастачка Эльга Папова.

Райней казка выходзіла ў аўдыяверсіі на “Кніжным возе”, агучаная самім аўтарам.

Цяпер папяровую версію кнігі можна замовіць праз сайт выдавецтва.