У суботу 22 лістапада ў Варшаве ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прайшла цырымонія ўручэння прэміі за нейлепшы пераклад імя Карласа Шэрмана. Сябры журы двух сезонаў (2023 і 2024 гадоў) абралі пераможцаў у трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай літаратуры”.
Як раней паведамляў Bellit.info, пераможцамі сталі Андрэй Хадановіч, Алена Пятровіч, Сярж Мядзведзеў, а таксама Сяргей Шупа, Лявон Баршчэўскі ды ўдзельнік з зашыфраваным удзелам.






пераможца ў намінацыі “Пераклад прозы 2024”


Больш фота глядзіце ў нашым Facebook.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва “Viartańnie”, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.






