Выдавецтве “Энцыклапедыкс” у серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціла з друку працы Арыстотэля прысвечаныя логіцы — першыя дзве часткі “Арганона” (“Катэгорыі” і “Герменэўтыка”). Пераклад са старагрэцкай здзейсніў Лявон Баршчэўскі.
Анатацыя:
Выбітны грэцкі мысляр старажытнасці Арыстотэль (384-322 гг .да н.э.) агульнапрызнана лічыцца “бацькам логікі”. Адзін з яго пазнейшых паслядоўнікаў Андронік Радоса ( I ст. да н.э.) апублікаваў збор прац Арыстотеля, прысвечаных мысленню як інструменту, з чаго ўзнікла пазнейшая назва “Арганон”.
Выданне ўжо можна набыць у Менску ў “Акадэмічнай кнізе”, неўзабаве з’явіцца на сайце Kniger.by.






