“Ляці ляці сюрыкэн” — новы зборнік паэзіі ад hochroth Minsk

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — зборнік вершаў Лусінэ “Ляці ляці сюрыкэн”. Ілюстрацыю да кнігі зрабіла Кацярына Пікірэня, а рэдактаркай выступіла Вольга Гронская.

У вершаваны зборнік увайшлі выбраныя за апошнія тры гады тэксты Лусінэ, якія, паводле слоў аўтаркі, “рухаюцца ў кнізе скрозь два моўныя палі: сярэдняя частка кнігі — на чэшскай”.

Навінка будзе прадавацца ў гэтыя выходныя на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў Варшаве. Праз тыдзень — на сайце выдавецтва Hochroth Minsk.