У Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (ЕЦС) 9 жніўня пройдзе шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Годнасці. Сярод іншага горад наведаюць беларускія кнігавыдаўцы і пісьменнікі.
У зімовым садзе ЕЦС (pl. Solidarności, 1) з 13:00 да 20:00 разгорнецца кірмаш, дзе можна будзе набыць унікальныя ручныя вырабы і беларускія кнігі выдавецтваў “Камунікат”, Gutenberg Publisher, “Янушкевіч”. Таксама можна будзе падсілкавацца стравамі ад беларускіх рэстаранаў.
А ў 17:00 у бібліятэцы ЕЦС (першы паверх) пройдзе сустрэча “Салідарнасць слоў”, прысвечаная беларускай і еўрапейскай літаратурнай творчасці. Госці — Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, мадэратарка — галоўная рэлактарка выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.
Госці падзеляцца сваім творчым і асабістым вопытам свабоды, міграцыі, мовы і ідэнтычнасці ў кантэксце зменлівай Еўропы. На сустрэчы будуць прадстаўленыя новыя пераклады іх кніг на польскую мову.
Сутрэча будзе перакладацца на польскую мову.
Таксама чакаецца канцэрт Лявона Вольскага і многае іншае. Азнаёміцца з поўнай праграмай мерапрыемстваў можна на сайце Еўрапейскага цэнтру салідарнасці ў Гданьску.
Загалоўнае фота szafarnia10.pl