26 ліпеня пройдзе свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, што праводзіцца ў месцы сілы і натхнення паэта непадалёк ад Маладзечна. Мерапрыемства пройдзе 26 ліпеня з 16 па 20 гадзіну.

Менавіта ў вёску Ракуцёўшчына на адпачынак летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся — беларускі пісьменнік Максім Багдановіч, з планамі і марамі пра будучую кнігу. Наробак летніх месяцаў грунтоўны — цыклы вершаў “Места”, “Старая Беларусь”, паэмы “У вёсцы” і “Вераніка”.

Па традыцыі — у апошнюю суботу ліпеня — музей Максіма Багдановіча запрашае на свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2025”. У праграме чакаюцца:
– прывітальная імпрэза каля памятных камянёў, ускладанне кветак;
– экскурсіі па экспазіцыі музея “Фальварак Ракуцёўшчына”;
– займальныя майстар-класы, гульні ды забаўкі;
– канцэрт з удзелам беларускіх літаратараў, музыкаў, спевакоў;
– квэсты і шмат іншых цікавостак;
– бяспройгрышная разыгранка з прызамі ад музея.

Ёсць магчымасць паехаць разам з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча, кошт — 30 руб.
Абавязкова — папярэдняя аплата (білеты можна набыць анлайн і ў касе музея) і запіс па тэл. + 375 17 378 57 82 (Алена Кніга).

Таксама можна завітаць самастойна:
– электрычкай Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск — да станцыі Уша;
– маршрутным таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна — да вёскі Краснае (прыпынак каля танка);
– уласным аўто — да вёскі Ракуцёўшчына (GPS: 54.2541, 27.0925).
Тэлефоны для даведак: + 375 17 355 22 95 (Менск), + 375 17 679 61 41 (Ракуцёўшчына).