У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла навінка — “Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства”. Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў.
Аўтарамі кнігі выступілі Т. В. Валодзіна, І. М. Дубянецкая, М. Б. Завадскі, У. А. Лобач, С. І. Санько, Д. В. Скварчэўскі. За мастацкае афармленне адказваў М.С.Храпавіцкі.
У чацвёртым томе (з запланаваных пяці) гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць сям’ю, гармадства, яго структуру і функцыянвавнне ў розных жыццёвых сітуацыях.




фота facebook.com
Выданне ўжо можна купіць у Менску ў кнігарні “Акадэмічная кніга”.