У 2023 годзе распачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) у 12 тамах. Напярэдадні 24 чэрвеня, калі адзначаецца 125-годдзе з нараджэння пісьменніка, з’явілася навіна пра выхад у выдавецтве “Беларуская навука” трэцяга тому.
У трэці том навукова каментаванага Збору твораў Кузьмы Чорнага ўвайшлі апавяданні 1932—1944 гадоў, гэта значыць творы напісаныя ў апошні перыяд яго жыцця, піша паблік De facto. Беларуская навука. У 1938 годзе Кузьма Чорны (1900—1944) быў арыштаваны і 8 месяцаў утрымліваўся ў Менскай турме, з 1941 году перабываў у эвакуацыі. У верасні 1944-га вярнуўся ў Менск і неўзабаве памёр ад інсульту.

Кніга налічвае 383 старонкі. Навуковы рэдактарам гэтага тому выступіла Алена Васілевіч, над падрыхтоўкай тэкстаў і каментарамі працавалі Ірына Смірнова, Кацярына Чарота.
ЗМЕСТ:
Злачынца пакараны (Апавяданне Кузьмы Чорнага)
Сямнаццаць год
Трухлявае кола
Брыгадзірава памылка (Апавяданне)
Звяга (Апавяданне)
Святая» папружка
Мураваны скляпок
Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў
Макаркавых Волька (Апавяданне)
Сцяпанавы дзеці (Апавяданне К. Чорнага)
Дарагуся
Родныя мясціны (Апавяданне)
Зямля (Апавяданне)
Навагодняя ноч (Апавяданне)
Маленькая жанчына
Матчына благаславенне
Бацька
Смерць
Аксеніны сляды
Паганыя косці
Матчына кроў
Агонь (Апавяданне)
Папялішча
Прасторны дом (Апавяданне)
Восень
Вялікае сэрца
Гора
Заўтрашні дзень (Апавяданне)
Каментарыі
Спіс прынятых скарачэнняў
Алфавітны паказальнік
Купіць кнігу можна праз сайт Kniganosha.by і ў кнігарнях.
Летась выйшаў і быў прэзентаваны ў Інстытуце літаратуразнаўства Акадэміі навук другі том Збору твораў Кузьмы Чорнага.