У серыі “Паэты планеты”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла новае выданне — выбраныя вершы Валерыя Брусава.
Пераклад з расейскай Георгія Ліхтаровіча.
Валерый Брусаў (1873—1924) — расейскі паэт, які належаў да пакалення “старэйшых сімвалістаў”, “самы культурны пісьменнік на Русі” (паводле М. Горкага), творы якога да 1918 году вызначаюцца пэўнымі дэкадэнцкімі настроямі і пазбаўленыя імкнення да палітычнай, рэлігійнай, філасофскай барацьбы.
У жніўні 1914 году ў Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, у выніку чаго стаў адным з першых перакладчыкаў ягонае паэзіі на расейскую мову.
Шукайце навінку ў “Акадэмічнай кнізе” ў Менску, а таксама ў краме ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая). Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 8 рублёў.
А з перасылкай па ўсім свеце кнігу можна прыдбаць праз сайт Kniger.by.