Віктар Сямашка запісаў музычны альбом з Гапеевай

Паэт, музыка, лідар музычнай фармацыі Fantastic Swimmers (“Фантастычныя плыўцы”) Віктар Сямашка стварыў сумесную праграму разам з паэткай Вольга Гапеевай. У аснове аўдыяальбому “Plop-Plop-Plop” — дэкламацыя паэткай нямецкамоўных верлібраў.

Па словах Вольгі Гапеевай, атрымалася “цэлая опера, маштабны й панарамны твор”. З 2019 году паэтка жыве і працуе ў Аўстрыі і Нямеччыне, піша не толькі па-беларуску, але і па-нямецку. У музычны альбом увайшлі вершы з будучай кнігі.

У творчасці гурта Fantastic Swimmers гэта адна з самых грунтоўных прац, Віктар Сямашка выступіў не толькі ідэйным натхняльнікам, але і непасрэдным кампазітарам альбому. Чытанне суправаджаюць упершыню ўжытыя “плыўцамі” нотныя мелодыі (на роўні з больш звыклымі для гурта прыёмамі спантаннай імправізацыі), септэт (3 духавыя, 3 струнныя інструмэнты), раяль, тэрменвокс і шумавы хор.

Fantastic Swimmers, Quality studio. Здымак: Сяргей Рамановіч

Усяго да працы над альбомам спрычыніліся 20 чалавек, у тым ліку музыкі з Беларусі, Польшчы і ЗША. Запіс адбываўся цягам 2-24 году ў варшаўскай Quality Studio. У выніковым трэклісце — 18 кампазіцый, умоўна падзеленых на два “бакі”, агульнай працягласцю 36 хвілін.

Выява на вокладцы — Вольга Гапеева

На сёння можна азнаёміцца з прэв’ю — “Plop Ouvertüre”. Поўная версія альбому выйдзе бліжэй да 2027 году, калі мае пабачыць свет друкаваная кніга Вольгі Гапеевай, у якую ўвойдуць, у тым ліку, прадэкламаваныя вершы.