Пачынаецца новы сезон прэміі імя Алеся Адамовіча

Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча, якая ўганаруе творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Арганізатары чакаюць заяўлення твораў, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію.

Хто можа ўдзельнічаць?

Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Прымаюцца:

  • Кнігі
  • Артыкулы ў медыя
  • Падкасты
  • Кіна- і відэапраекты

Асноўнае патрабаванне – твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Падрабязнасці можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце прэміі. 

Права канчаткова намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.

Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.

Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 году (23:59 беларускага часу)

Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча – пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.