Як раней анансавала выдавецтва “Янушкевіч”, з 18 лютага стартавалі продажы рамана Рэя Брэдберы “Марсіянскія хронікі”.
Першае беларускае выданне “Марсіянскіх хронік” запрашае чытачоў адкрыць для сябе будучыню вачыма Брэдберы, якая падаецца адначасова далёкай і неверагодна знаёмай. У свеце пустынных марсіянскіх краявідаў і крохкіх чалавечых калоній Брэдберы па-майстэрску задаецца пытаннем: што адбудзецца, калі чалавецтва выйдзе за межы свайго ўласнага свету і прынясе з сабою ўсе ягоныя праблемы?
“Гэтая кніга — для летуценнікаў, філосафаў і ўсіх, хто калі-небудзь глядзеў у неба і задаваўся пытаннем, што ляжыць за яго межамі”, — гаворыцца ў анатацыі.
Купіць кнігу можна праз афіцыйны сайт выдавецтва Knihauka.com і праз Amazon.pl.
