У сацсетках выдавецтва Koska пасля працяглай паўзы з’явіўся анонс кніжнай навінкі. Гаворка пра кнігу Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста ”Мама Му сумуе” са славутай дзіцячай серыі пра карову і Крумкача.
“Зусім новая кніга Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста ”Мама Му сумуе” атрымала ў гэтым годзе ўзнагароду Adlibris як найлепшая дзіцячая кніга ад 0-6. Ужо зусім хутка і для беларускіх дзетак па ўсім свеце”, — гаворыцца ў допісе.
Паводле інфармацыі з каментароў, спачатку з’явіцца электронная версія кнігі.
Фота з Instagram