Павел Анціпаў з новым раманам у Вільні

У выдавецтве “Мяне Няма” выйшаў біяграфічны раман Паўла Анціпава “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать”. А 16 студзеня аўтар прэзентуе навінку ў Вільні.

Як гаворыцца ў анатацыі, герой кнігі знаходзіць свой стары тэлефон і перачытвае захаваныя смскі. Пра кожную з іх яму ёсць што ўспомніць — можна напісаць цэлы раман. А ў рамане закрануць вечныя пытанні: як жыць, як знайсці каханне, як зарабіць літаратурай, выдаткоўваючы не больш за два баксы на дзень, ці трэба ісці на плошчу, каб памяняць уладу?

Павел Анціпаў піша лірычны постфікшн, і гэты тэкст — прамова наўздагон жыцця. Тут аднолькава важныя дакладнасць сітуацый і дзівацтвы памяці, вербальны гон і збоі настрояў.

З гэтым усім, а таксама з іншымі кнігамі выдавецтва “Мяне Няма”, Паўла Анціпава можна будзе сустрэць на адмысловай прэзентацыі ў Вільні ў беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) 16 студзеня (чацвер). Пачатак сустрэчы ў 18:00.

памятаю ішоў дождж
было неяк радасна

Такасама кніга даступная на Allegro.